Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога кампанія бізнэсмена Віктара Пракапені атрымае дазвол на куплю 99,53% акцый «Парытэтбанка». Раней гэтыя акцыі належалі дзяржаве.
Для кампаніі VP Capital, якой валодае Віктар Пракапеня, каштоўныя паперы будуць каштаваць $50 мільёнаў.
«Парытэтбанк» — 15-ы банк Беларусі па актывах, мае 25 аддзяленняў па краіне.
Уласны капітал банка складае амаль 100 мільёнаў рублёў.