Дзярждума РФ прыняла ў трэцім чытанні законапраект, які забараняе выкарыстанне тэхналогій доступу да заблакаваных у Расіі сайтаў, паведамляе РІАН.

Дакумент устанаўлівае забарону на выкарыстанне інфармацыйных сістэм і праграм для атрымання доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, доступ да якіх абмежаваны на тэрыторыі краіны. Гэта азначае, што пад дзеянне закона патэнцыйна трапляюць усе проксі і VPN-сэрвісы, а таксама ананімныя сеткі Tor, I2P і Freenet. Іх уладальнікам прапануецца забяспечыць доступ да рэестра забароненых сайтаў Раскамнагляду. Дакумент таксама забараняе аператарам пошукавых сістэм выдаваць спасылкі на заблакаваныя ў Расіі рэсурсы.

У сераду стала вядома, што адсочваннем ананімайзераў, Tor і VPN-сэрвісаў, якія прадстаўляюць доступ да заблакаваных у Расіі сайтаў, зоймуцца супрацоўнікі ФСБ і МУС. Іх абавязалі падаваць вынікі маніторынгу і дасылаць запыты ў Раскамнагляд.

Законапраект быў унесены ў Дзярждуму ў пачатку чэрвеня і першапачаткова прадугледжваў забарону выкарыстання VPN-сэрвісаў і ананімайзераў для прагляду заблакаваных сайтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?