Агрэсіўныя прадаўцы сцяжкоў у Слуцку прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці, паведаміў у сваім фэйсбуку каардынатар Руху «За Свабоду» ў Мінскай вобласці Віталь Амяльковіч. 

Нагадаем, у лютым гэтага года група маладых людзей, якія прадстаўляліся глуханямымі, у Слуцку прыставалі да мінакоў, спрабуючы прадаць дзяржаўныя чырвона-зялёныя сцяжкі. Амяльковіч зрабіў ім заўвагу, у адказ тыя пачалі паводзіць сабе агрэсіўна. У выніку ён выклікаў міліцыю, прадаўцы былі затрыманыя. 

«Але кажуць, гэтыя таварышчы час ад часу працягваюць сваю «дзейнасць» у Слуцку. А гэта азначае, што гісторыя ўсё ж можа атрымаць працяг», — дадае Амяльковіч у фэйсбуку. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?