Актывістку Femen Анджэліну Дыяш дэ Кінташ, якая агалілася ў Адміністрацыі прэзідэнта Украіны 21 ліпеня, затрымалі па абвінавачванні ў хуліганстве.

Пра гэта яе адвакат Яраслаў Яцэнка напісаў у Facebook.

Паводле яго слоў, затрыманая павінна была правесці ноч у ізалятары часовага ўтрымання. Ёй інкрымінуюць ч. 3 арт. 296 КК (хуліганства з аказаннем супраціву, караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў).

Мера стрымання будзе выбрана ў суботу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0