Рассельгаснагляд часова абмяжуе пастаўку жывёлагадоўчай прадукцыі з двух беларускіх прадпрыемстваў.

Агенцтва ўдакладняе, што гаворка ідзе аб прадпрыемстве «Беларуснафта-Асобіна» і валожынскага філіяла «Маладзечанскага малочнага камбіната». Улады вырашылі, што прадукцыя гэтых кампаній не адпавядае нормам і патрабаванням Расіі і Еўразійскага эканамічнага саюза. У прыватнасці, у мясе птушкі «Беларуснафта-Асобіна» і малацэ «Маладзечанскага малочнага камбіната» выявілі сляды антыбіётыкаў.

Абмежаванні ў дачыненні да прадпрыемстваў пачнуць дзейнічаць з 25 ліпеня.

Акрамя таго, Рассельгаснагляд уводзіць узмоцнены кантроль прадуктаў вытворчасці Гродзенскага мясакамбіната, КФХ «ДАК», кампаній «Здравушка-мілк», «Калінкавіцкі мясакамбінат» і «Квінфуд» у сувязі з тым, што ў іх таксама выяўлена прысутнасць антыбіётыкаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?