Аляксандар Мілінкевіч мяркуе, што заключэнне дамовы аб стварэнні супольнай сістэмы супрацьпаветранай абароны з Расіяй ператворыць Беларусь у франтавую зону.
Знаходжанне замежных ваенных аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі супярэчыць нейтральнаму статусу нашай краіны, піша ён у сваёй заяве. За падпісанне такой дамовы Расія надалей будзе падтрымліваць пануючы беларускі рэжым, лічыць ён. Для Беларусі гэта азначае адсоўванне рэформаў эканамічнай і палітычнай сістэмы, а таксама пагрозу новага крызісу ў адносінах з заходнімі суседзямі.
0
0
0
0
0
0