Пракурорскія праверкі не пацвердзілі факты ціску на актывістаў Аб’яднаных дэмакратычных сіл (АДС), а іх затрыманні ў рамках расследавання крымінальнай справы аб выбуху ў Мінску 4 ліпеня праводзіліся на законных падставах.

Аб гэтым гаворыцца ў адказе Генеральнай пракуратуры на перададзеную 17 ліпеня адозву лідэраў апазіцыйных партый да генпракурора Рыгора Васілевіча з просьбай аб неадкладнай сустрэчы.

У сваёй адозве лідэры АДС прыводзілі факты парушэння выбарчага заканадаўства адносна дэмакратычных актывістаў прадстаўнікамі выканаўчай улады і спецслужбаў. Узгадвалася звальненне за намер вылучыцца кандыдатамі ў дэпутаты парламента ад АДС членаў Партыі БНФ Аляксандра Меха і Леаніда Аўтухова, пераслед падатковымі органамі Гомельскай вобласці членаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Гаўрыленкі, Леаніда Судаленкі і членаў іх сем’яў, затрыманне і сямісутачны арышт маладзёжнага актывіста АГП Міхаіла Пашкевіча.

Лідэры АДС патрабавалі спыніць палітычныя рэпрэсіі адносна прадстаўнікоў дэмсіл, якія асабліва ўзмацніліся пасля выбуху ў Мінску ў ноч на 4 ліпеня.

«У атрыманым з Генеральнай пракуратуры лісце ўказваецца, што падчас праверкі ніякіх парушэнняў заканадаўства выяўлена не было, — зазначаецца ў паведамленні прэс‑службы АДС. — З адказу, напрыклад, вынікае, што з

вальненне Аляксандра Меха, якое выклікала шырокі грамадскі рэзананс, прайшло ў поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі Працоўнага кодэкса».
Таму пракурор Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці адмовіў у распачынанні крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўніка мясцовага ўпраўлення магістральных газаправодаў ААТ «Белтрансгаз» у сувязі з адсутнасцю ў яго дзеяннях складу злачынства.

Затрыманні прадстаўнікоў апазіцыі ў сувязі з выбухам у Мінску Генпракуратура ратлумачыла тым, што следства адпрацоўвала версію «аб учыненні названага злачынства ў мэтах дэстабілізацыі грамадска‑палітычнай сітуацыі ў краіне». Пры гэтым

«выклікі для допытаў названых асоб, а таксама затрыманні некаторых з іх праводзіліся на законных падставах, пры выкананні норм крымінальна‑працэсуальнага заканадаўства».

«Лідэры АДС расцэньваюць гэты адказ як фармальны. Да таго ж ён прыйшоў пазней за ўстаноўлены законам «Аб адозвах грамадзян» месячны тэрмін. Тым самым Генеральная пракуратура як орган, абавязаны сачыць за захаваннем заканадаўства, сама парушыла закон», — лічыць у АДС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?