Пацярпелыя падчас выбуху ў Мінску 4 ліпеня атрымаюць матэрыяльную дапамогу. Адпаведны ўказ у аўторак падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Асобам, якія атрымалі цяжкія пашкоджанні, будзе выплачана 3 млн 500 тыс рублёў альбо 1640 долараў.
Тым, хто атрымаў менш цяжкія цялесныя пашкоджанні, выплацяць 1 млн 750 тысяч рублёў альбо 820 долараў.
Указ гарантуе 700 тыс. рублёў альбо 328 долараў тым, хто атрымаў лёгкія цялесныя пашкоджанні.

У выпадку ўстанаўлення інваліднасці памер матэрыяльнай дапамогі пераглядаецца, з улікам раней зробленых выплат, да 400 базавых адзінак інвалідам I і II групаў і да 200 базавых велічынь — інвалідам III групы, перадае Эўрарадыё са спасылкай на БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0