Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Джон Маккейн упершыню апярэдзіў свайго праціўніка Барака Абаму.
Паводле апытаньня службы Гэлапа,
за Маккейна гатовыя прагаласаваць 46 адсоткаў амэрыканцаў, тады як за Абаму — толькі 44.
Зьніжэньне рэйтынгу зьвязваецца з выбарам Баракам Абамам кандыдата ў віцэ‑прэзыдэнты.
Джозэф Байдэн расчараваў многіх прыхільнікаў Абамы,якія чакалі, што ён возьме кандыдатам Хілары Клінтан. Так, 30 % яе прыхільнікаў яркуюць аддаць галасы за Маккейна.
Учора місіс Клінтан на зьезьдзе Дэмакратычнай партыі, што праходзіць у Дэнвэры, заклікала сваіх староньнікаў галасаваць 4 лістапада за Абаму.