Амерыканскі рок-музыка Эліс Купер знайшоў у кладоўцы ў сябе дома забытую карціну мастака Эндзі Уорхала, якая больш за 40 гадоў праляжала сярод гастрольнага абсталявання, паведамляе ВВС.

РА

РА

Купер прызнаўся, што проста забыўся пра працу Уорхала «Маленькае электрычнае крэсла», падораную яму яшчэ ў 1970-х гадах.

«Гэта быў час рок-н-ролу, ніхто з нас не думаў ні пра што», — сказаў былы агент Купера Шэп Гордан.

Яшчэ адна версія гэтай карціны Уорхала ў 2014 годзе была прададзеная на аўкцыёне Сhristie's у Нью-Ёрку за 10,5 млн даляраў.

Як піша брытанская газета Guardian, знойдзеная карціна была часткай серыі Уорхала «Смерць і Адчай», яе знайшлі згорнутай у трубку разам з рэквізітам для выступленняў 1970-х гадоў. Менавіта тады і пазнаёміліся Купер і Уорхал. «Гэта быў вір наркотыкаў і выпіўкі», — апісвае гэты час Шэп Гордан.

Па словах менеджара, Купер пераехаў у Нью-Ёрк са сваёй сяброўкай Сіндзі Ланг і пазнаёміўся з Уорхалам у знакамітым нью-ёркскім начным клубе Studio 54.

Пазней Ланг папрасіла Гордана купіць карціну Уорхала ад свайго імя за 2,5 тыс. даляраў і планавала падарыць яе Куперу на дзень народзінаў.

«Эліс кажа, што памятае размову з Уорхалам з нагоды карціны. Ён думае, што гэта было на самай справе, аднак не можа паклясціся ў гэтым на Бібліі», — адзначае Гордан у гутарцы з Guardian.

Аднак месцазнаходжанне карціны ў выніку раскрыў не сам Купер, а яго маці. «Мы пагаварылі з маці Эліса, якая сказала, што яна (карціна) можа ўсё яшчэ быць на складзе», — распавёў Гордан Сі-эн-эн, адзначыўшы, што на пошукі карціны сышло амаль паўгода.

Па яго словах, у 1970-я гады гэтая праца не лічылася асабліва каштоўнай, бо ў той час «Эндзі Уорхал яшчэ не быў Эндзі Уорхалам».

Сапраўднасць працы была пацверджаная экспертам па творчасці Уорхала Рычардам Полскі.

«Вы б бачылі твар Эліса, калі прыйшла ацэнка Рычарда Полскі. У яго сківіцу ўпала і ён спытаў мяне: «Не можа быць! І гэта маё?!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?