Мы звярнуліся па каментар у беларускае прадстаўніцтва «Яндэкс», дзе нас перанакіравалі ў маскоўскі офіс.

«Пакуль што Яндэкс.Дырэкт сапраўды не падтрымлівае беларускую мову. Справа не ў алфавіце, а ў тым, што сервіс «не ведае» самой мовы — з гэтым звязаны шэраг тэхнічных момантаў пры аўтаматычным прыёме аб'яваў.

Каб Дырэкт мог прымаць аб'явы на беларускай, яго трэба гэтаму «навучыць». Колькасць аб'яваў на беларускай, з якімі прыходзяць кліенты, пакуль занадта невялікая — а рэсурсы, якія мы можам вылучыць на рашэнне задачы, на жаль, абмежаваныя», — патлумачыла кіраўніца службы па сувязях з грамадскасцю Наталля Жураўлёва.

Па яе словах, Яндэкс выкарыстоўвае беларускую мову — галоўная старонка, пошук і яшчэ некалькі сервісаў ужо даўно даступныя па-беларуску. Днямі да гэтага спісу дадалася мабільная Яндэкс.Музыка.

«Мы будзем рады, калі Яндэкс.Дырэкт акажацца сапраўды запатрабаваным па-беларуску. Таму апісаны выпадак дакладна натхніць нас паспяшацца», — падсумоўвае Наталля Жураўлёва.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?