Еўрапейскі саюз «рашуча асуджае» рашэнне Расіі аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.

Аб гэтым гаворыцца ў распаўсюджанай 26 жніўня заяве цяперашняга старшыні ЕС — Францыі.

У дакуменце падкрэсліваецца, што

рашэнне Расіі «супярэчыць прынцыпам незалежнасці Грузіі, яе суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, прызнанай Хартыяй ААН, фінальнаму акту канферэнцыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе і адпаведных рэзалюцыях Рады бяспекі».

У сувязі з гэтым старшыня ЕС выказвае сваю прыхільнасць «тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі ў рамках яе міжнародна прызнаных межаў». ЕС таксама заклікае да палітычнага рашэння канфлікту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?