Расейскія шпіёны выкарыстоўвалі падстаўныя акаўнты ў фэйсбуку, каб атрымліваць інфармацыю ад знаёмых прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрон падчас перадвыбарнай кампаніі. Пра гэта са спасылкай на неназванага кангрэсмена ЗША і іншыя крыніцы, дасведчаныя пра расследаванне, піша Reuters.

Для сачэння, як сцвярджаецца, былі створаны два дзесяткі акаўнтаў, якія прыкідваліся «сябрамі сяброў» паплечнікаў Макрона. Крыніцы заяўляюць, што ў справаздачы Facebook няма звестак аб паспяховым узломе кагосьці з набліжаных да прэзідэнта. Пры гэтым сацыяльная сетка высветліла, што для сачэння выкарыстоўвалі інструменты хакерскіх груповак, якія звязвалі з Галоўным разведвальным кіраваннем Мінабароны Расіі.

Facebook пацвердзіла Reuters, што фіксавала шпіёнскія акаўнты ў Францыі і дэактывавала іх. Ці маюцца на ўвазе акаўнты, якія шпіёняць за Макронам, не ўдакладняецца. Колькасць акаўнтаў, адключаных за прапаганду і спам, у перадвыбарчы перыяд у Францыі падвоілася, распавялі крыніцы агенцтва.

За дзень да другога тура выбараў прэзідэнта Францыі хакеры апублікавалі перапіску штаба Макрона. У звестках ёсць спасылкі на кампанію, якая звязаная з расійскім Мінабароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0