Вучэнні «Захад-2017» з'яўляюцца адкрытымі, і на іх запрашаецца велізарная колькасць назіральнікаў.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 ліпеня на нарадзе з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі, перадае карэспандэнт БелТА.

Падчас мерапрыемства кіраўнік дзяржавы закрануў тэму маючых адбыцца сумесных стратэгічных вучэнняў узброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2017». «Пра гэта шмат сказана, і я хацеў бы пачуць нешта новае. Усе старыя пытанні — і заклапочанасць НАТА, і нашы суседзі, і ва Украіне я нядаўна быў — усім усё патлумачылі, — падкрэсліў Лукашэнка. — Вучэнні адкрытыя, мы запрашаем або ўжо запрасілі велізарную колькасць назіральнікаў. Прыязджайце, глядзіце. Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў ўвагу на той факт, што вучэнні маюць абарончы характар. «Разам з Расійскай Федэрацыяй традыцыйна правядзем гэтыя вучэнні», - рэзюмаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0