Берасьцейскі панк-гурт «Дай дарогу!» паведаміў Свабодзе, што дорыць бясплатны пажыцьцёвы праход на свае канцэрты на дзьве пэрсоны Паўлу Канавальчыку — вазочніку, якога натоўп падняў на руках на фэстывалі «Рок за Баброў». На тым фэстывалі выступалі ў тым ліку і «Дай дарогу!».

Фота з фэйсбука Руслана Старыкоўскага.

«Я ў шоку! Я абавязкова схаджу», — сказаў Свабодзе Канавальчык. Такога падарунку ён не чакаў.

Раней Канавальчык апавядаў Свабодзе, што любіць наведваць канцэрты, хоць, як і ўсе вазочнікі, мае праблемы з рухам па горадзе. Пасьля «Року за Баброў» ён плянаваў наведаць «А-Фэст» у Лошыцкім парку. Канавальчык наведвае ў асноўным бясплатныя канцэрты, бо жыве на 220 рублёў на месяц.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру