Федэральнае сеткавае агенцтва Германіі вырашыла не ўключаць у план развіцця газавых сетак пяць энергапраектаў, звязаных з Nord Stream 2.

«Пяць звязаных з пашырэннем Nord Stream праектаў, паводле ацэнак сеткавага агенцтва, усё яшчэ занадта ненадзейныя. Іх трэба прыняць у план развіцця газавых сетак толькі тады, калі будуць дадзены дазвол на пашырэнне Nord Stream 2», — паведамляецца на сайце рэгулятара.

Праект Nord Stream 2 прадугледжвае будаўніцтва двух нітак газаправода агульнай магутнасцю 55 млрд куб. м газу ў год ад узбярэжжа Расіі праз Балтыйскае мора да Германіі. У чэрвені Расія ўпершыню заявіла пра негатоўнасць весці перамовы з Еўракамісіяй аб ужыванні да праекту энергазаканадаўства Еўрасаюза.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?