У трыясавым перыядзе з'явіліся новыя віды касцяных рыб. У тым ліку пачала развівацца група рыб, да якой адносіцца больш за палову сучасных відаў. Аднак пра тое, як адбывалася аднаўленне і развіццё рыб у пачатку трыясавага перыяду, вядома дрэнна, бо да гэтага часу было знойдзена мала закамянеласцяў таго часу. Прадстаўнікі ж рыбы, якую знайшлі ў Невадзе, жылі ў акіянах на тэрыторыі сучасных Канады, ЗША, Шпіцбергена і арктычных абласцей Расіі ў сярэднім і верхнім трыясе.

Раней даследчыкі выявілі на тэрыторыі ЗША іншага драпежніка трыясавага перыяду. Ім аказаўся продак сучасных кракадзілаў, які жыў на сушы і перасоўваўся на задніх лапах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0