Турцыя плануе адкрыць у Беларусі свой банк, паведаміў сёння журналістам міністр лясной гаспадаркі і водных рэсурсаў Турцыі Вейсель Эраглу па выніках 9-га пасяджэння беларуска-турэцкай сумеснай міжурадавай эканамічнай камісіі ў Мінску, перадае БЕЛТА.
«Вядуцца работы па адкрыцці ў Беларусі турэцкага банка», - сказаў Вейсель Эраглу.
Паводле яго слоў, бакі завяршаюць падрыхтоўку пагаднення аб узаемнай абароне інвестыцый. Турцыя надае вялікае значэнне гэтым дакументам, адзначыў ён.
У сваю чаргу міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей звярнуў увагу, што двухбаковая крэдытна-фінансавая інфраструктура патрабуе сур'ёзнага паляпшэння. «Мы вельмі зацікаўленыя ў адкрыцці ў Мінску турэцкага банка», — падкрэсліў ён.