Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што, калі ЗША прымуць новыя антырасійскія санкцыі, гэта будзе відавочная спроба выкарыстаць свае геапалітычныя перавагі ў канкурэнтнай барацьбе «з абцяжарвальнымі абставінамі і з асаблівым цынізмам», паведамляе ТАСС.

ТАСС

«Калі тое ж самае адбудзецца ў дадзеным выпадку, то гэта выклікае асаблівыя шкадаванні, таму што гэта ўжо дзеянні з абцяжарвальнымі абставінамі і з асаблівым цынізмам», — заявіў кіраўнік расійскай дзяржавы на прэс-канферэнцыі па выніках перамоў з прэзідэнтам Фінляндыі.

«Таму што гэта відавочная спроба выкарыстаць свае геапалітычныя перавагі ў канкурэнтнай барацьбе з мэтай забяспечыць свае эканамічныя інтарэсы за кошт сваіх саюзнікаў», — упэўнены Пуцін.

«Што тычыцца трансгранічнасці амерыканскага заканадаўства, то я даўно пра гэта кажу — яшчэ пачынаючы з 2007 года, у Мюнхене [на канферэнцыі па пытаннях бяспекі] казаў аб гэтым, менавіта так і казаў», — нагадаў расійскі лідар. На яго думку, «гэтая практыка непрымальная, яна разбурае міжнародныя адносіны і міжнароднае права». «Мы ніколі з гэтым не згаджаліся і згаджацца не будзем», — запэўніў прэзідэнт РФ. Ён дадаў: «А як на гэта рэагуюць іншыя дзяржавы свету, гэта залежыць ад ступені іх суверэнітэту і гатоўнасці абараняць свае ўласныя нацыянальныя інтарэсы».

Кіраўнік расійскай дзяржавы адзначыў, што ў Маскве бачылі законапраект, якім ЗША збіраюцца ўвесці новыя санкцыі супраць Расі.

Меры РФ у адказ 

Пуцін заявіў, што рашэнне з нагоды мер РФ у адказ на новыя санкцыі будзе прымацца толькі пасля з'яўлення канчатковага варыянту адпаведнага амерыканскага законапраекта.

«Мы не бачылі яшчэ канчатковага варыянту, таму канчатковых меркаванняў на гэты конт у нас таксама няма», — зазначыў расійскі лідар. «Калі будзе адказ, які ён будзе — гэта будзе залежаць ад таго, у якім выглядзе канчаткова мы ўбачым той закон, які цяпер абмяркоўваецца ужо ў Сенаце», — сказаў Пуцін.

Прэзідэнт РФ звярнуў увагу, што «на працягу доўгага часу нас пастаянна спрабуюць правакаваць». «То вялікую колькасць дыпламатаў выслалі без тлумачэння прычын, то дыпламатычную ўласнасць адабралі, што наогул ні ў якія рамкі не ўкладваецца, бо супярэчыць асноўным нормам міжнароднага права па дыпламатычных адносінах», — пералічыў расійскі лідар. Санкцыі супраць Расіі, па яго словах, «таксама абсалютна незаконныя з пункту гледжання міжнароднага права, парушаюць прынцыпы міжнароднага гандлю і правілы Сусветнай гандлёвай арганізацыі».

«Мы, як вы ведаеце, паводзім сябе вельмі стрымана, цярпліва, але ў нейкі момант нам прыйдзецца адказваць, немагчыма бясконца трываць нейкае хамства ў дачыненні да нашай краіны», — падкрэсліў Пуцін.

Пры гэтым, сказаў Пуцін, «у любым выпадку, мы лічым, што, чаго б там ні адбывалася ў бліжэйшы час, у будучыні стратэгічна мы абавязкова павінны выйсці на нейкія элементы супрацоўніцтва і дамоўленасці». «Спадзяюся, што ў канчатковым выніку так яно і будзе», — сказаў прэзідэнт РФ.

Стаўленне да працы Трампа

Пуцін заявіў, што не лічыць магчымым даваць ацэнкі працы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

«Што тычыцца абрання прэзідэнта Трампа, гэта не наша справа, і не нам даваць ацэнку працы спадара Трампа на яго высокай пасадзе. Гэта справа амерыканскага народа», — сказаў расійскі лідір.

Гаворачы аб расследаванні пра ўмяшанне Расіі ў мінулую выбарчую кампанію ў ЗША, Пуцін адзначыў, што не лічыць гэта расследаваннем, «таму што расследаванне мяркуе высвятленне паўнаты ўсіх абставінаў, вывучэнне прычын, заслухоўванне розных бакоў». «А мы бачым проста нарастанне антырасійскай істэрыі, хутчэй за ўсё, гэта выкарыстанне русафобскіх інструментаў ва ўнутрыпалітычнай барацьбе — прэзідэнта Трампа і яго палітычных канкурэнтаў ўнутры Злучаных Штатаў», — дадаў Пуцін.

Наладжванне адносін

«Вельмі шкада, што расійска-амерыканскія адносіны прыносяцца ў ахвяру ў ходзе вырашэння ўнутрыпалітычных амерыканскіх пытанняў», — сказаў Пуцін.

«Адказваючы на пытанне, ці шкадую я пра пагаршэнне адносін, магу даць просты адказ, што, вядома, нам вельмі шкада», — яшчэ раз падкрэсліў Пуцін. Ён выказаў упэўненасць у тым, што Масква і Вашынгтон, дзейнічаючы разам, «значна больш эфектыўна маглі б вырашаць вельмі вострыя праблемы, якія хвалююць народы дзвюх краін». У прыватнасці, па словах расійскага лідара, гаворка ідзе пра такія пытанні, як ўрэгуляванне міжнародных крызісаў, барацьба з тэрарызмам, клопат аб захаванні прыроды, рашэнне экалагічных праблем, барацьба з незаконнай міграцыяй, арганізаванай злачыннасцю, развіццё эканомікі.

 «Мы ведаем, што ў нас у ЗША шмат сяброў, мы ведаем, што там вельмі шмат проста разважных людзей. Спадзяюся, сённяшні стан спраў калі-небудзь скончыцца, і мы пяройдзем у іншую якасць нашых адносін, будзем іх умацоўваць, нарошчваць у інтарэсах народаў дзвюх краін», — сказаў расійскі прэзідэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?