Заснавальнік Amazon Джэф Безас стаў самым багатым бізнэсоўцам свету па версіі Forbes. На фоне росту катыровак акцый інтэрнэт-рэтэйлера ён абагнаў заснавальніка Microsoft Біла Гейтса, піша РБК.

АР

Згодна з лічыльнікам Forbes у рэальным часе, маёмасць Безаса складае $90,6 млрд, а Гейтса — $90,1 млрд. Абысці Гейтса Безасу дазволіў рост акцый Amazon 27 ліпеня — на адкрыцці таргоў на біржы NASDAQ у чацвер паперы анлайн-рэтэйлера падаражэлі на 1,8%.

У сакавіцкім глабальным рэйтынгу мільярдэраў Forbes Безас размяшчаўся толькі на трэцім месцы з $72,8 млрд (палічана па стане на 17 лютага). Такім чынам, за пяць з паловай месяцаў Безас стаў багацейшым на $17,8 млрд.

Асноўным актывам Безаса з'яўляецца доля ў найбуйнейшым анлайн-рэтэйлере Amazon (яму належыць 16,7% кампаніі). Кампанія была заснаваная ў 1994 годзе як кніжная інтэрнэт-крама, у 1997 годзе адбылося IPO. Amazon стала адной з тых кампаній, якой удалося перажыць «крах доткомаў» (рэзкі абвал акцый кампаній высокатэхналагічнага сектара ў 2000 годзе). Капіталізацыя кампаніі ў апошнія месяцы ўпэўнена падвышаецца — з пачатку года яна падаражэла на $146 млрд. 26 ліпеня Amazon стала каштаваць больш за $500 млрд (у ЗША ўсяго тры іншых такіх кампаніі — Alphabet, Apple і Microsoft). Апошняй па часе буйной угодай Amazon стала набыццё сеткі магазінаў здаровага харчавання Whole Foods Market за $13,7 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?