Грамадзянам яшчэ 10 краін можна будзе атрымаць французскія турыстычныя візы ўсяго за два дні. Як паведамляе RFI, часткова новаўвядзенне ўступіць у сілу пасля летняга сезону, з 1 лістапада 2017 года.

Адзначаецца, што падобная мера дазволіць Францыі заставацца адным з самых папулярных турыстычных кірункаў у свеце.

У спіс турыстаў, якія змогуць скарыстацца прывілеем, увойдуць грамадзяне Расіі, Бірмы, Індыі, Інданезіі, Камбоджы, Лаоса, Тайланда і Філіпінаў. У 2018 годзе да іх далучацца грамадзяне В'етнама і Саудаўскай Аравіі.

Раней Францыя ўжо выдавала за два дні турыстычныя візы для грамадзян Кітая, Сінгапура, ПАР, Катара, Кувейта, Бахрэйна, Амана і Турцыі.

Улады Францыі плануюць прыцягнуць 100 млн замежных турыстаў у 2020 годзе і пры гэтым падоўжыць тэрмін знаходжання турыстаў у краіне. Згодна з разлікамі, штогадовы даход ад міжнароднага турызму ў 2020 годзе можа скласці да 50 млрд еўра.

Тэракты ў Парыжы і Ніцы паўплывалі на колькасць турыстаў, жадаючых адпачываць у Францыі. Аднак летась Францыя засталася самым папулярным кірункам у свеце, прыняўшы 83 млн замежных турыстаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру