БАТЭ – у Лізе чэмпіёнаў! Матч у адказ супраць «Леўскага», у 3-м раўндзе Лігі чэмпіёнаў завершыўся зь лікам 1:1. Два тыдні таму ў Сафіі БАТЭ выйграў 1:0. Такім чынам, беларускі клюб упершыню ў гісторыі трапіў у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў, за што атрымае 7 мільёнаў эўра. Лёсаваньне — заўтра. Хто прыездзе ў Менск: «Манчэстар», «Барса», «Інтэр»?

У Барысаве – 1:1. Гэта не нічыя, гэта перамога. Беларусы выстаялі, і цяпер БАТЭ трапляе ў Лігу чэмпіёнаў - сусьветную футбольную эліту.

БАТЭ на 14-й хвіліне адкрыў лік. Вызначыўся Сасноўскі. На 38-й хвіліне баўгары забілі мяч у адказ (Уладзімер Гаджаў).

У другім тайме БАТЭ стрымліваў атакі баўгар, час ад часу робячы вылазкі на вароты гасьцей. Колькі разоў гульня прымушала хапацца за сэрца.

Нагадаем, што ў першым матчы, два тыдні таму ў Сафіі, БАТЭ выйграў зь лікам 1:0.

Такім чынам беларускі клюб упершыню ў гісторыі трапіў у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў, за што атрымае 7 мільёнаў эўра.

* * *

Групавы турнір — гэта восем падгрупаў па чатыры каманды. Каманды зь сярэдзіны верасьня па сярэдзіну сьнежня правядуць па шэсьць матчаў: тры дома і тры ў гасьцях.

Лёсаваньне групавога турніру пройдзе заўтра, 28 жніўня, у Манака.
Пачатак а 19-й паводле менскага часу. Трансьляцыя на канале «Эўраспорт».

Пасьля таго, які прайшлі ўсе матчы 3-га раўнду, усе каманды канчаткова разьмеркаваныя па кошыках:

Кошык 1: Манчэстар Юнайтэд, Чэлсі, Арсэнал, Лівэрпуль, Барсэлёна, Ліён, Інтэр, Рэал

Кошык 2: Баварыя, ПСВ, Вільярэал, Рома, Порту, Вэрдэр, Спортынг, Ювэнтус.

Кошык 3: Марсэль, Зэніт, Сьцяўа, Панацінаікас, Бардо, Сэлтык, Базэль, Фэнэрбахчэ.

Кошык 4:. Шахцёр Данецк, Дынама Кіеў, Фіярэнтына, Атлетыка, Стандарт, ЧФР, Ольбарг, Анартосіс, БАТЭ.

Гэта азначае, што барысаўскаму клюбу трапіцца па адной камандзе зь першага, другога і трэцяга кошыкаў, і ня трапяцца нам Шахцёр Данецк, Дынама Кіеў, Фіярэнтына, Атлетыка, Стандарт, ЧФР, Ольбарг, Анартосіс.

Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч глядзіце тутака.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?