Вядомы футбольны спецыяліст Эдуард Малафееў, які ў 1982 годзе прывёў мінскае «Дынама» да залатых медалёў чэмпіянату СССР, кажа пра выхад барысаўскага БАТЭ ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў: «Самыя сціплыя справы становяцца подзвігам, калі яны авеяныя сапраўдным пачуццём. Футбалісты БАТЭ, як ніхто, умееюць укласці ў гульню сапраўдны запал.

Мне падабаецца, што яны настолькі заражаная каманда, настолькі адказная. Таму што гледач і любіць футбол за шчырасць. Калі чалавек аддае футболу ўсё, у духоўным плане праз «не магу» можа ўсё зрабіць у гульні, тады ён падвойвае, патройвае свае сілы».

Эдуард Малафееў кажа, што не хацеў бы параўноўваць поспех БАТЭ з поспехам мінскіх дынамаўцаў пачатку 80‑х.

Эдуард Малафееў: «Я б гэтага параўнання не хацеў. Гэта ж наноў зроблена. Я б параўноўваў бы не з «Дынама» (Мінск) пачатку 80‑х, а параўнаў бы зь нядаўнім выдатным выступленнем нашых спартсменаў на Алімпійскіх гульнях».

Паводле Малафеева, галоўнае — барысаўская каманда прынесла беларускім аматарам футбола цудоўны настрой, сапраўдны падарунак.

«Калі гэта будзе часцей у нас у краіне, тады і народ пойдзе на трыбуны. І будзе ўсё ў нас выдатна», — кажа Эдуард Малафееў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?