У Мінскім раёне 83-гадовая пенсіянерка заблукала ў лесе. Знайшлі яе на трэці дзень пошукаў, ад радасці жанчына заспявала. Відэа пошукавай аперацыі апублікаваў атрад «Анёл».

83-гадовая Зінаіда Гусарэвіч з вёскі Чаромха (Мінскі раён) знікла ў мінулую сераду, калі выйшла ў лес сабраць грыбоў на суп. Але заблукала.

Пошукавая аперацыя завяршылася толькі ўвечары ў пятніцу, калі валанцёры знайшлі жанчыну ў 4 км ад дома. Яна вельмі ўзрадавалася гэтаму і пачала спяваць «Кацюшу».

«Двое сутак жанчына знаходзілася ў лесе без ежы і без вады. Ёй аказалі першую дапамогу і выклікалі хуткую. Сёння раніцай Зінаіду Аляксандраўну выпісалі дадому, з ёй усё добра», - распавёў tut.by Сяргей Коўган.

Дарэчы, дапамагаць у пошуках тым вечарам вызвалася больш за 30 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0