Вядомы амерыканскі прадпрымальнік, заснавальнік кампаній Tesla і SpaceX Ілан Маск прызнаўся, што пакутуе на біпалярнае расстройства. Пра гэта ён паведаміў у твітары, адказваючы на пытанні падпісчыкаў, піша New York Post.

Getty

«Мая рэальнасць — гэта імклівыя ўздымы, жудасныя падзенні і няўмольны стрэс. Не думаю, што людзям хацелася б чуць пра апошнія два», — напісаў Маск у адным з дыялогаў у сацсетцы.

На пытанне падпісчыка, ці пакутуе ён на біпалярнае расстройства, прадпрымальнік даў сцвярджальны адказ.

«Так. Хоць, можа, не па-медыцынску. Не ведаю. Дрэнныя пачуцці карэлююць з дрэннымі падзеямі, таму, магчыма, сапраўдная праблема ў тым, што мяне зацягвае тое, на што я падпісаўся. Калі купляеш білет у пекла, несумленна будзе вінаваціць пекла», — працягнуў Маск.

Біпалярнае расстройства — гэта стан псіхічнага здароўя, які характарызуецца пераменлівымі эпізодамі адчування ўзлётаў і падзенняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?