Аляксандр Лукашэнка 28 жніўня накіраваў пасланне Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву, у якім, у прыватнасці, адзначана, што ў сітуацыі, якая склалася, у Расіі не было іншага маральнага выбару, акрамя як падтрымаць зварот народаў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі аб прызнанні іх права на самавызначэнне ў адпаведнасці з асноватворнымі міжнароднымі дакументамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе А. Лукашэнкі.
Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама выказаў думку аб мэтазгоднасці вынясення гэтага пытання на разгляд Рады калектыўнай бяспекі АДКБ, правядзенне якога запланавана на 5 верасня 2008 года, і прыняцця кансалідаванай пазіцыі дзяржаваў-удзельніц.
А. Лукашэнка запэўніў, што Рэспубліка Беларусь застаецца надзейным і паслядоўным саюзнікам Расіі.