Малдова абвясціла віцэ-прэм'ера РФ Дзмітрыя Рагозіна непажаданай персонай. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на заяву Міністэрства замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Малдовы.
Рагозіну забаронены ўезд у Малдову і транзіт праз яе тэрыторыю.
Рашэнне, патлумачыла знешнепалітычнае ведамства, было прынята з-за «абразлівых выказванняў на адрас Малдовы і яе грамадзян», якія віцэ-прэм'ер дапусціў у інтэрв'ю тэлеканалу «Расія 24».
Дзмітрый Рагозін у канцы ліпеня павінен быў наведаць Малдову і ўзяць удзел у святкаванні 25-годдзя Прыднястроўя. Самалёт, на якім Рагозін ляцеў у Малдову, не прапусціла праз паветраную прастору Румынія, якая ўваходзіць у ЕС.