Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Балгарыі ў Беларусі прафэсар д-р Петка Ганчаў адказаў на ліст старшыні Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага.

"Шаноўны спадар Баршчэўскі! Зь невялікім спазьненьнем я даведаўся аб непрыемнай сытуацыі, якая была выкліканая непрадуманым публічным выказваньнем уласьніка футбольнага клюбу "Леўскі" спадаром Тодарам Баткавым.

На жаль, выказваньні прыватных асобаў такога кшталту з розных нагодаў трапляюць не ўпершыню ў балгарскія мэдыі, але яны ні ў якім разе не зьяўляюцца афіцыйнай пазыцыяй балгарскай палітыкі.

Балгарскі і беларускі народы маюць ня толькі агульныя карані, а на працягу вякоў заўсёды сябравалі са шчырай і цёплай сымпатыяй. Я ўласна ў якасьці Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Рэспублікі Балгарыя ў Рэспубліцы Беларусь за мінулыя тры гады шмат зрабіў для яднаньня і разьвіцьця пры новых умовах шматбаковых адносінаў паміж нашымі краінамі і народамі, і лічу, што падобныя непрадуманыя выказваньні не павінны ўспрымацца сур'ёзна і ня трэба зьвяртаць на іх такой увагі.

17:10, 28 жніўня 2008, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Балгарыі ў Беларусі прафэсар д-р Петка Ганчаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?