Два дзіцяці апынуліся ў бальніцы з-за дзеянняў п'янага кіроўцы на «Аўдзі», паведамілі ў УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

gaigrodno.by

Міліцыянтам паведамілі, што з п. Краснасельскі ў бок Ваўкавыска рухаецца меркавана нецвярозы кіроўца. Неўзабаве супрацоўнікі ДАІ выявілі падазроны «Аўдзі». Кіроўца на сігналы аб спыненні не адрэагаваў і паспрабаваў уцячы ад пераследу.

«Каля в. Лічыцы ліхач няўдала пайшоў на абгон. У выніку сутыкнення спадарожны «Фольксваген» вылецеў у кювет. На заднім сядзенні машыны ехалі бабуля і двое ўнукаў», — распавялі ў ДАІ. Дзяцей — дзяўчынку і хлопчыка 10 і 14 гадоў — шпіталізавалі.

За адмову ад медагляду, невыкананне неаднаразовых патрабаванняў аб спыненні і аказанне непадпарадкавання на зламысніка, які меў відавочныя прыкметы алкагольнага ап'янення, складзеныя пратаколы. Акрамя таго, паводле пастановы суда, ліхач правядзе 10 сутак у ізалятары часовага ўтрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0