Брытанскі акцёр Роберт Хардзі памёр ва ўзросце 91 года, паведамляе ВВС са спасылкай на яго сям'ю.

The Telegraph

Па словах сваякоў, у артыста было неймавернае жыццё і каласальная кар'ера ў тэатры, кіно і на тэлебачанні.

Хардзі вядомы па серыяле «Усе істоты, вялікія і малыя». Ён неаднаразова выконваў ролю былога прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Уінстана Чэрчыля.

Акрамя таго, акцёр здымаўся ў ролі Карнеліуса Фаджа ў фільмах пра Гары Потэра. Хардзі таксама можна ўбачыць у фільмах «Розум і пачуцці» і «Сібірскі цырульнік».

Warner Bros

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?