У Браслаўскім раёне патанула 90-гадовая жанчына. Падрабязнасці здарэння БЕЛТА расказала афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.
Сёння каля 18 гадзін у возеры Дрывяты патанула 90-гадовая жанчына. Папярэдне выяўлена, што загінулая — расіянка, якая прыехала на адпачынак у турыстычны комплекс «Дрывяты».
На месцы трагедыі працуюць следчыя. Ёсць сведкі таго, што адбылося, якія спрабавалі аказаць жанчыне дапамогу на вадзе, але нічога зрабіць не змаглі.