Мэр латвійскай сталіцы Ніл Ушакоў на сваёй старонцы ў фэйсбуку апісаў непрыемную сітуацыю, у якую на гэтым тыдні трапілі беларускія турысты.

Ніл Ушакоў.

Ніл Ушакоў.

«У іх бусіка ўначы скралі шыны з дыскамі, але дзяржаўная паліцыя дапамагла ў інтэрнэце знайсці новыя, даставіць і ўсталяваць, каб вандроўнікі маглі рухацца далей», — напісаў ён. Трэба сказаць, што ў сваім допісе мэр першапачаткова напісаў «турісты із Белоруссіі».

Глеб Лабадзенка, заўважыўшы прыкрую недарэчнасць, патлумачыў спадару Ушакову, як трэба пісаць назву краіны па-беларуску і па-руску. І даслаў выяву беларускай Канстытуцыі.

Мэр Рыгі адрэагаваў імгненна. Ён выбачыўся па-беларуску і адрэдагаваў свой допіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?