Падчас абвяшчэння квартальных вынікаў кіраўнік «Эпл» Цім Кук адзначыў, што ўпершыню з 2014 года продажы iPad выраслі. За трэці фінансавы квартал 2017 года кампанія прадала 11,4 мільёна прылад, што на 15% больш, чым за аналагічны перыяд летась.

Па дадзеных IDC, такі скачок папулярнасці прынёс кампаніі Apple не толькі дадатковы даход, але і першынства на рынку са значным адрывам ад канкурэнтаў.

На другім месцы рэйтынгу размясціўся галоўны канкурэнт каліфарнійскай кампаніі — Samsung з Паўднёвай Карэі, які прадаў 6 мільёнаў прыладаў і заняў 15,8% рынка. Замыкае тройку лідэраў Huawei з вынікам 8% рынку і прададзенымі 3 мільёнамі прылад.

Характэрна, што продажы iPad выраслі на фоне агульнага падзення попыту на планшэты. Па дадзеных аналітыкаў, агульная колькасць продажаў знізілася на 3,4% у гадавым вылічэнні да 37,9 мільёна адзінак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?