У Маскве забіты сузаснавальнік і гендырэктар аднаго з акеанарыумаў, распачатая крымінальная справа. Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прэс-службу сталічнага глаўка Следчага камітэта Расіі.

Як удакладняе Інтэрфакс, гаворка ідзе пра 52-гадовага бізнэсоўца Андрэя Чарнова, гендырэктара «Крокус Сіці Акіянарыум».

Паводле даных СК, забойства было ўчыненае раніцай 4 жніўня ў Сувораўскім парку. Невядомы не менш за шэсць разоў стрэліў у топ-менеджара, і той памёр на месцы. Якіх-небудзь версій таго, што адбылося, следства не называе.

Крыніца ў праваахоўных органах паведаміла ТАСС, што Чарнова застрэлілі падчас яго ранішняй прабежкі. Паводле звестак суразмоўцы агенцтва, стрэлаў было сем. «Са слоў сваякоў і знаёмых забітага, у яго не было ніякіх праблем з бягучым бізнэсам або канфліктаў з канкурэнтамі», — дадаў ён. У той жа час «Маскоўскі камсамолец» мяркуе, што забойства магло быць заказным.

Акіянарыум у гандлёвым цэнтры «Крокус Сіці», размешчаным у падмаскоўным Краснагорску каля МКАД, быў адкрыты ў канцы 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0