Літва раскрытыкавала праект дызайну новага замежпашпарта для грамадзян Польшчы, на адной са старонак якога можа з'явіцца Вострая брама — адзін з сімвалаў літоўскай сталіцы. З гэтай нагоды МЗС Літвы выклікала намесніка амбасадара Польшчы ў Вільні, паведамляе Радыё Польшча.
zaprojektujpaszport.gov.pl
Па словах віцэ-міністра замежных спраў Літвы Нерыса Германаса, літоўскі бок не можа пагадзіцца з праектам дызайну новых польскіх пашпартоў.
«Вострая брама з абразом Найсвяцейшай Панны Марыі знаходзіцца на тэрыторыі Літвы. Таму выява яе капліцы не можа быць выкарыстаная ў дызайне афіцыйных дакументах іншай дзяржавы», — адзначыў літоўскі дыпламат.
Акрамя Вострай брамы, на новых польскіх пашпартах таксама можа з'явіцца малюнак Мемарыяла львоўскіх арлянят.
Новы дызайн замежных пашпартоў з'яўляецца адным з элементаў святкавання стагоддзя незалежнасці Польшчы, якое прыпадае на 11 лістапада 2018.
МУС Польшчы аб'явіла акцыю, у ходзе якой палякі могуць выбіраць у інтэрнэце сімвалы, самыя папулярныя з якіх пасля будуць выкарыстаныя ў новым дызайне польскага замежпашпарта. У дадзены момант Вострая брама набрала 15 тысяч галасоў і займае другую пазіцыю сярод найбольш папулярных знакаў.





