Пры штурме прытона з прастытуткамі ў Віцебску затрыманы бацюшка з расійскага горада Усевалажска, паведамляе рэгіянальны партал 47news. Айца Мікалая Кірэева нібыта падазраюць у спробе вывезці прастытутак у Санкт-Пецярбург у якасці тавару.

Айцец Мікалай.

Айцец Мікалай.

39-гадовага айца Мікалая сталі шукаць, бо яго жонка напісала ў мясцовую паліцыю заяву аб знікненні мужа. Той сказаў, што з'ехаў у паломніцкі ваяж па Маскоўскай вобласці, аднак перастаў адказваць на званкі.

Паведамляецца, што заведзена крымінальная справа па частцы 2 артыкула 171 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «выкарыстанне занятку прастытуцыяй ці стварэнне ўмоў для занятку прастытуцыяй … спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы асобы для заняцця прастытуцыяй … альбо з выкарыстаннем для заняцця прастытуцыяй заведама непаўналетняга, цi ўчыненыя арганізаванай групай».

Айцец Мікалай знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Віцебску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0