Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі гатовыя да магчымых правакацый падчас расійска-беларускіх вайсковых вучэнняў «Захад», што павінны прайсці ў верасні, запэўнілі газету Diena ў Міністэрстве абароны.

Хоць міністэрства 2 жніўня атрымала запрашэнне накіраваць на вучэнні двух назіральнікаў з Латвіі, гэта яшчэ не азначае, што будзе забяспечана адкрытасць і празрыстасць вучэнняў, піша выданне. Пра тое, што падчас вучэнняў магчымыя правакацыі, публічна выказаліся і камандуючы войсками Латвіі Леанід Калніньш, і міністр абароны Райманд Бергманіс.

У Міністэрстве замежных спраў Латвіі заявілі, што, хоць сцэнар вучэнняў прадугледжвае тэрытарыяльную абарону Расіі і Беларусі, з улікам сцэнарыяў ваенных вучэнняў «Захад-2009» і «Захад-2013» галоўная праблема на сёння — адсутнасць празрыстасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?