На мінулым тыдні, гаворачы са старшынёй праўладанага Саюза пісьменнікаў пра скандал з уручэннем прэміі беларускамоўнаму хлопцу, журналіст «Нашай Нівы» закрануў тэму Быкава.

Чытайце: Пераможца конкурсу пісьменнікаў папрасіў Чаргінца прамаўляць на ўзнагароджванні па-беларуску. Чаргінец: «Сукін сын»

Генерал Мікалай Чаргінец сказаў нам, што, маўляў, каб не «асобныя правакатары», то вуліца б ужо даўно была, бо на гэта ёсць згода Лукашэнкі.

«Мы, Саюз пісьменнікаў, уносім прапановы па ўмацаванні мовы. Указальнікі вуліц і населеных пунктаў па-беларуску, гэта ўсё ад нас, — сказаў Чаргінец. — Назваць вуліцу ў гонар Быкава? Мы даўно на гэтым стаім. Скажу больш, прэзідэнт падтрымаў гэтую прапанову. Ён даў дабро стварыць у гродненскім і мінскіх музеях асобныя аддзелы. І каб не правакатары — у тым ліку Някляеў — вуліца даўно б была. А Някляеў пранюхаў пра нашую прапанову і адразу вылучыў палітычны лозунг, што ён б'ецца за вуліцу Быкава. Мы з прэзідэнтам гаварылі пра гэта. Ён тады толькі скрывіўся і кажа: «Бачыш, стварыў сабе імідж змагара за вуліцу Быкава. Ну як цяпер яму насустрач пойдзеш?». Вось так. А вуліца будзе! І помнік будзе. Мы пакуль трошкі нязгодныя з аўтарам праекта, дзе Быкаў сядзіць за сталом у выглядзе зоркі — не можа быць такога. Усё ж, Быкаў не тое каб кляў Савецкі Саюз — дзе добра, ён казаў «добра», дзе кепска — «кепска». Але так нельга. І прэзідэнт не супраць вуліц Быкава, кажу вам». 

З Уладзімірам Някляевым «Наша Ніва» пакуль звязацца не здолела.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?