Увечары 7 жніўня ў Мінску ў выніку сутыкнення з легкавым аўтамабілем траўмаваная матацыклістка, піша Tut.by.
Як паведамілі ў ДАІ Менска, на скрыжаванні вуліц Матусевіча і Чычурына сутыкнуліся матацыкл і аўтамабіль таксі. Паводле папярэдняй інфармацыі, таксіст пры павароце налева не даў перавагу матацыклістцы.
У выніку ДТЗ дзяўчына атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і была дастаўлена ў бальніцу.
0
0
0
0
0
0