Пчаляр Уладзімір Серада сцвярджае, што найсмачнейшы мёд — свой. І што наўрад ці знойдзецца пчаляр, які з гэтым не пагодзіцца. Сам ён цягам тыдня можа з’есці цэлы слоік мёду — не надакучвае і не прыядаецца, бо сваё.

Уладзімір — дырэктар інтэрнэт-крамы, дзе прадаецца мёд і ўсё, што толькі можа спатрэбіцца пчаляру. Таму ён ведае, пра што гаворыць і ўпэўнівае, што паспрабаваць сябе ў ролі пчаляра насамрэч варта.

Уладзімір даводзіць, што не існуе стандартнай схемы, па якой трэба займацца пчоламі. Шляхоў шмат, і кожны абірае той, які яму бліжэй.

«Ёсць пчаляры, якія гадамі адстойваюць сваю пазіцыю і сварацца праз гэта, — кажа Уладзімір. — Сёння самому здабываць мёд — не праблема. Паставіў на лецішчы два-тры вулеі з незласлівымі пчоламі — і займайся ў сваё задавальненне. У мяне нават у маці стаіць вулей, а сваёй дачцэ я паказваю пчол без спецыяльнай вопраткі. Канечне, калі працуеш з пчоламі — патрэбна экіпіроўка. Але калі яны самі па сабе лётаюць, то ў іх ніякай цікавасці да людзей няма».

Уладзімір прыгадвае, даўно, яшчэ калі ён толькі пачынаў займацца пчоламі, адпакутаваў пару дзён ад укусаў і забыў, што гэта такое. Тут не ўгадаеш, якая будзе рэакцыя арганізма. Адзін «пухне», а іншы пераносіць укусы вельмі лёгка. Але цяпер ёсць адмысловыя касцюмы, якія абараняюць пчаляроў і дазваляюць кожнаму брацца і займацца справай без боязі быць скусаным.

«З часам пчаляры ўвогуле практычна перастаюць пакутаваць ад укусаў, бо правільна апранаюцца і правільна сябе паводзяць. Пчолы рэагуюць на рухі, на штосьці цёмнае, бухматае. Па гэтай прычыне яны і на валасы нападаюць — абараняюць сваю сям’ю, свой вулей», — кажа пчаляр.

Уладзімір адзначае, што цяпер ў Беларусі пчалярства знаходзіцца ў замарожаным стане.

«Калісьці ў разгар спрэчкі я хацеў сказаць, што наша пчалярства на ўзроўні Сярэднявечча. Але гэта няпраўда. ВКЛ было адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў мёду і воску ў Еўропе. Цяпер жа мы і блізка не маем такіх маштабаў», — тлумачыць ён.

Фота Уладзіміра Серады.

Фота Уладзіміра Серады.

Хоць, на думку Уладзіміра, займацца пчалярствам не так і складана, як падаецца. Ды і не так дорага.

«Не дарэмна кажуць, што на пчалярах зарабляюць больш, чым самі пчаляры. У гэтым ёсць доля праўды, бо інвентар даволі дарагі. Але ў мяне ёсць сябар-рыбалоў, які траціць на свой занятак у разы больш, прычым выхад у яго ў лепшым выпадку нулявы. Аднак гэта ж задавальненне! З пчалярствам тое самае, — дадае Уладзімір. — Сёння не трэба рваць спіну і прыкладаць неймаверныя намаганні, каб мець свой мёд. Да прыкладу, у Беларусі ўжо робяць лёгкія, зручныя, кампактныя вулеі па тэхналогіі буйной вядомай польскай кампаніі Lyson. Займаецца гэтым фермерская гаспадарка «Пчаляр Полаччыны». Гэтыя вулеі — сучасная альтэрнатыва старым не мабільным драўляным вуллям».

Тры крокі для таго, каб стаць пчаляром

Першае і самае галоўнае — вывучыць прыроду пчол. Ютуб вам у дапамогу. Ды і літаратуры па тэме процьма.

Другое — праверыць, ці ёсць алергія на пчаліныя ўкусы.

Трэцяе — прыдбаць мінімальны інвентар і непасрэдна саміх пчол.

Ну і, натуральна, знайсці для ўсяго гэтага дабра месца. Пажадана, з клопатам пра спакой суседзяў.

Разам з Уладзімірам мы прайшліся па асартыменце крамы мёдтут.бел і прыкінулі, колькі трэба мець грошай на старце і на што яны спатрэбяцца.

Інвентар Колькасць Кошт Агулам
Вулей з корпусам «Дадант» + 2 крамы 1 150 рублёў 150 рублёў
Касцюм пчаляра з двуніткі з палоскай 1 25 рублёў 25 рублёў
Маска пчаляра «Пасека» 1 5.10 рубля 5.10 рубля
Нож пчалярскі «Еўропа» (280 мм, аднабаковае ніжняе завострыванне) 1 5.70 рубля 5.70 рубля
Пальчаткі 1 24 рублі 24 рублі
Дрот для рамак (0,4 мм, 250 грамаў, чорны) 1 3.20 рубля 3.20 рубля
Відэлец для сот «OR-1» (прамая іголка, выгнутая пластыкавая ручка) 1 4.50 рубля 4.50 рубля
Дымар для пчол 1 24.90 рубля 24.90 рубля
Вашчына, кг 2 18 рублёў 36 рублёў
Рамкі «гнездавыя» 10 0,90 рубля 9 рублёў
Рамкі «крамныя» 20 0,80 рубля 16 рублёў
Стамеска 1 7 рублёў 7 рублёў
Агульная сума     285,50 рубля
Пчолы      
Пакет пчол (чатырохрамачны) 1 100-150 рублёў 100-150 рублёў

Уладзімір дадае, што калі вы толькі пачынаеце займацца пчалярствам, не абавязкова траціць грошы адразу на ўсё. Можна збіраць набор паступова, як канструктар. Пчалярства — гэта бясконцая практыка і бясконцы досвед, таму варта запасціся цярпеннем і атрымліваць асалоду ад самога працэсу і свайго мёду.

Ілюстрацыі з інтэрнэт-крыніц.

УНП 691589626

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?