Пробашч касцёла Святога Сымона і Святой Алены Уладзіслаў Завальнюк арганізаваў на даху храма пчальнік. Касцёл знаходзіцца на плошчы Незалежнасці, у цэнтры Мінска. Насельнікі «пасекі» — 60 тыс. пчол пароды, якая не джаліць людзей.

Уладзіслаў Завальнюк — старшыня Таварыства пчалярскіх арганізацыяў «БелАпіЮніян». 

Ён задумаў зрабіць пчальнік яшчэ ў 2015 годзе. Кармавой базы ў горадзе не бракуе: і ліпы, і кветнікі, казаў ён. Пытанне ўпіралася тады ў тое, каб атрымаць дазвол ветэрынараў на размяшчэнне вулляў у горадзе.

Адкрыццём пчальніка на даху касцёла ксёндз-магістр вырашыў папулярызаваць пчалярства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?