Дзякуючы багатай праграме пілігрымак па святых і гістарычных мясцінах ад piligrymka.by тысячы беларусаў ужо пабывалі ў знакавых месцах Святой Зямлі, Еўропы, Амерыкі. Разам з двума братамі-святарамі Вячаславам і Юрыем можна аб'ехаць паўсвету і патрапіць у тыя месцы, якія прыцягваюць людзей з розных куткоў, выклікаюць захапленне і прыносяць духоўнае ўзбагачэнне.
— З намі можа падарожнічаць кожны, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці ці светапогляду, з адзіным жаданнем — адкрываць нанава свет і знаёміцца з новымі людзьмі. Бо кожны з нас з'яўляецца непаўторным дарам для іншага. Хоць арганізатарамі пілігрымак з'яўляюцца каталікі, нашы паездкі — не толькі для шчырых вернікаў. Падарожжы ўніверсальныя: да іх часта далучаюцца і праваслаўныя, а таксама ўсе ахвотныя, нават людзі, далёкія ад царквы, — кажа арганізатар пілігрымак і экскурсавод, каталіцкі святар Вячаслаў Барок. — Мы імкнёмся браць пад увагу заўвагі і прапановы пілігрымаў, каб падарожжы заўсёды былі насычанымі, цікавымі і пакідалі прыемныя ўспаміны, прыносячы багаты духоўны плён.
Наведаць Святую зямлю і адпачыць на моры
Адным з самых папулярных кірункаў з'яўляецца Святая зямля — туды найцікавейшыя паездкі арганізуюцца кожны месяц. У рамках тураў прапануецца ўбачыць Тэль-Авіў, Іерусалім, Віфлеем, Назарэт, Мёртвае мора і іншыя вядомыя мясціны Ізраіля. Напрыклад, 17 верасня з Мінска вылеціць група пілігрымаў у Ізраіль. За восем дзён вандроўнікі змогуць наведаць вядомыя біблейскія мясціны. Акрамя таго, Ізраіль — гэта краіна чатырох мораў, і падчас пілігрымкі ў верасні будзе магчымасць адпачыць на Міжземным моры. Запісацца яшчэ не позна!
Дарэчы, усе туры ўключаюць суправаджэнне святара, авіяпералёт, трансферы згодна з праграмай, медыцынскую страхоўку, пражыванне ў гатэлях 3* са сняданкамі і вячэрамі, экскурсіі з удзелам дыпламаванага гіда.
— Многія нашы прапановы, у тым ліку па турах у Ізраіль, унікальныя, наўрад ці на рынку турыстычных паслуг Беларусі можна знайсці больш насычаныя праграмы за тыя ж грошы. Да таго ж, мы маем ужо вялікі вопыт такіх падарожжаў, — падкрэслівае ксёндз Вячаслаў.
Прадоўжыць лета ў верасні ў Рыме
А 4 верасня ўсіх ахвотных запрашаюць наведаць Рым і Ватыкан, адправіўшыся ў далёкі шлях на аўтобусе. Перавагі такога тура ў тым, што па дарозе пілігрымы ўбачаць польскую Чэнстахову і сталіцу Аўстрыі, а ў самой Італіі — не толькі Рым і Ватыкан, але і легендарную Венецыю.
Яркія ўражанні ад гэтай паездкі гарантаваны кожнаму: цікавыя прагулкі, добрая кампанія, малітва, духоўныя разважанні.
Таксама пілігрымаў чакае малітва (Св. Імша) у саборы Св. Пятра ў Ватыкане, каля алтара, дзе пахаваны пакутнік за адзінства Хрыстовага Касцёла. Падчас пілігрымавання вернікі наведаюць таксама Марыйны санктуарый у Чэнстахове, катэдральныя саборы Св. Стэфана ў Вене і Св. Марка ў Венецыі.
Святары дапамогуць адкрыць не толькі знешнюю прыгажосць старажытных знакамітых храмаў і збудаванняў, але і вельмі цікавую гісторыю легендарных месцаў, дэталі якой не заўсёды знойдзеш у інтэрнэце. А ехаць у аўтобусе, дарэчы, не так ужо цяжка, тым больш падчас паездкі прадугледжаны начлегі ў гасцініцах і Доме пілігрыма.
Куды можна паехаць?
Piligrymka.by прапануе ахвотным маршруты ў блізкае і далёкае замежжа:
Кракаў і Чэнстахову (Польшча);
«Вострую браму» ў Вільні (Літва);
Рым і Ватыкан, Венецыю і Падую (Італія);
сабор Св. Стэфана ў Вене (Аўстрыя);
Прагу (Чэхія);
Парыж, Лурд і Авіньён (Францыя);
Фаціму (Партугалія);
Іерусалім, Віфлеем, Мёртвае мора з магчымасцю здзейсніць абмыванне ў водах Іярдана з блаславеннем (Ізраіль);
Барселону, Сант'яга-дэ-Кампастэла (Іспанія);
Магдэбург, Берлін, Кёльн (Германія);
Святыню Божай Маці Гвадэлупскай (Мексіка).
Таксама ёсць магчымасць пабываць у Грэцыі і Балгарыі, убачыць Атлантычны акіян і Міжземнае мора і пакупацца ў іх.
Як запісацца?
Парафія Святога Язафата Кунцэвіча Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі: зав. Школьны, 3A, г. п. Расоны, 211460, Віцебская вобл.
Офіс у Мінску: вул. Гарадзецкая, д. 22, кв. 151, Мінск, 220125, ст. метро «Уручча».
Тэлефоны:
Velcom: +375 29 602 00 98,
+375 29 663 51 10,
+375 29 618 68 87,
+375 29 618 72 99,
+375 29 652 82 94
МТС: +375 29 708 00 78,
+375 33 353 51 10,
+375 29 217 26 25,
+375 29 518 72 27,
+375 29 518 76 86
Гарадскі / факс: 8 021 594 26 25/8 017 396 80 61
Рэлігійная арганізацыя
«Парафія Святога Язафата Кунцэвіча, г. п. Расоны»
УНП 300807447





