У мінскім мікрараёне Малінаўка прарвало трубу, вада біла ў шматпавярховага дома, паведамляе БелТА. Відэаролік аварыі на трубаправодзе каля дома №131 па вул. Ясеніна апублікаваны ў інтэрнэце.
Здарэнне адбылося напярэдадні днём. На відэа відаць, як «гейзер» залівае балконы, сцены і вокны ў жылым доме.
Адзначаецца, што праблему ліквідавалі цягам больш за паўгадзіны. Расследаванне вызначыць вінаватых, жыхарам кампенсуюць шкоду.
Прарыў трубы цеплазабеспячэння адбыўся падчас правядзення выпрабаванняў цеплавых сетак. Вада заліла дарогу каля дома, а камяні, якія выляталі пад напорам, пабілі вокны.