Дабраў часу паглядзець 6-томную энцыклапедыю «Культура Беларусі» (Бел. энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010—2015 гг.). Мяне, як жыхара Віцебска, найперш, вядома, цікавілі звесткі, што датычаць Віцебшчыны, у тым ліку персаналій сферы літаратурнай. І што знайшоў? Усіх літаратараў Прыдзвіння рэпрэзентуюць у «Культуры Беларусі» двое: Б.Беляжэнка і Т.Краснова-Гусачэнка. Першы — расейска-беларускі літаратар, другая — цалкам расейскамоўная, унёсак якой у літаратурнае жыццё вобласці наогул ніякі. Ні Германа Кірылава, ні Леры Сом, ні Ірыны Жарнасек, ні Сяргея Рублеўскага — нікога. Нават аднаму з найлепшых айчынных перакладчыкаў Уладзіміру Папковічу і пачынальніку літаратурнага жыцця ў Віцебску Давіду Сімановічу не знайшлося ў выданні месца. Як і Алегу Салтуку, і Марыі Баравік, і Вользе Русілцы, і аўтару гэтага допісу, вядома, і іншым. Як і многім вартым, але «непажаданым» сталічным літаратарам. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?