Індэкс спажывецкіх цэн за ліпень не перавысіў пяціпрацэнтнага парога да месяца перагляду - да студзеня гэтага года. Таму мінімальную зарплату і грашовыя прыбыткі насельніцтва не будуць індэксаваць, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

За ліпень не будуць індэксаваць заробкі дзяржслужачых і прыраўнаваных да іх асоб, дапамогі па беспрацоўі, стыпендыі навучэнцам, стыпендыі клінічным ардынатарам, стыпендыі работнікам, якіх накіравалі на павышэнне кваліфікацыі, перападрыхтоўку, стажыроўку ў вочнай (дзённай) форме навучання ў іншы населены пункт.

Грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых, асоб радавога і начальніцкага складу, а таксама ваеннаслужачых тэрміновай вайсковай службы, сувораўцаў, выхаванцаў воінскіх часцей, курсантаў вайсковых навучальных устаноў таксама не будуць індэксаваць.

Мінімальная зарплата, усталяваная з 1 студзеня ў памеры 265 рублёў, за ліпень таксама не індэксуецца.

Насельніцтву, якое атрымлівае прыбыткі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з іншых крыніц, кампенсацыя страт ад інфляцыі ажыццяўляецца па падставах, прадугледжаных калектыўнымі дамовамі (пагадненнямі).

Грашовыя прыбыткі насельніцтва за ліпень 2017 г., якія падлягаюць індэксацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам, індэксуюцца ў межах 197 рублёў 57 капеек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0