Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ацаніў якасць айчыннага касцюма намесніка прэм'ера-міністр Міхаіла Русага, перадае карэспандэнт БелТА. Падчас наведвання кіраўніком дзяржавы ААТ «Квасевічы» ў Івацэвіцкім раёне гаворка зайшла аб вырошчванні ў Беларусі лёну.

Фота: president.gov.by. Міхаіл Русы — адразу злева ад Лукашэнкі.

Фота: president.gov.by. Міхаіл Русы — адразу злева ад Лукашэнкі.

Лукашэнка нагадаў, што некаторыя прапаноўвалі не вырабляць лён. «Я казаў: як не вырабляць? — адзначыў ён. — Што сёння з ільном? Няма праблем». У гэты час кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на касцюм Міхаіла Русага. «Вось у яго, напэўна, тут лёну дададзена няшмат. Гэта наш касцюм?» — пацікавіўся Лукашэнка. Намеснік прэм'ер-міністра адказаў, што яго касцюм — айчыннай вытворчасці. «Выдатны касцюм! Я думаў, імпартны пашыў. Думаў, у Brioni шылі, у Італіі. Малайцы, добры касцюм», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0