Жанчына падабрала смартфон, забыты каля касы абменніка ў краме «Еўраопт» у віцебскім гандлёвым цэнтры «Марка-сіці», цяпер яе шукае міліцыя.

На відэа з камеры назірання, прадастаўленым праваахоўнымі органамі, відаць, што смартфон забыла цемнаскурая дзяўчына, якая мяняла валюту перад ёй. Праз некаторы час, калі ўладальніца гаджэта сышла, жанчына забрала яго і, скончыўшы абмен сваіх грошай, сышла.

Міліцыя паведамляе прыкметы падазраванай: на выгляд каля 35-40 гадоў, рост 165-170 сантыметраў, з цёмнымі да плячэй валасамі, сярэдняга целаскладу. Яна была ў цёмна-сінім швэдры, чорных штанах і светлым абутку.

Згодна з беларускім заканадаўствам прысваенне знойдзенай чужой рэчы цягне адміністрацыйную адказнасць па артыкуле 10.6 КаАП, якая прадугледжвае папярэджанне або штраф да 115 рублёў. У выпадку наўмыснага прысваення заведама чужой маёмасці ў асабліва буйным памеры знойдзенага чакае крымінальная адказнасць па артыкуле 205 КК (крадзеж).

Калі вы знайшлі чужую рэч, то трэба неадкладна паведаміць яе гаспадару і вярнуць знойдзеную маёмасць. Калі рэч знойдзеная ў памяшканні або ў транспарце, яе трэба аддаць ўладальніку памяшкання або транспарту, або яго прадстаўніку. Тады ўжо ён павінен клапаціцца пра тое, як знайсці гаспадара. У выпадку, калі гаспадара вы не ведаеце і не можаце яго знайсці, знаходку неабходна аднесці ў міліцыю. Калі за паўгода яе гаспадар не знойдзецца, рэч стане вашай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?