У кароткім роліку О'Конар прызналася, што знаходзіцца ў дэпрэсіі і нават думае пра самагубства.

Ірландская спявачка Шынэйд О'Конар знаходзіцца ў адной з бальніц штата Нью-Джэрсі (ЗША) пасля таго, як выклала на сваёй старонцы ў Facebook відэа, у якім прызналася ў тым, што пакутуе ад псіхалагічных праблем і жадае здзейсніць самагубства. Пра гэта паведамляе ў чацвер брытанская газета The Independent.

У 12-хвілінным відэа спявачка распавяла, што жыве ў матэлі і вымушаная ў адзіночку спраўляцца з трыма псіхічнымі захворваннямі. Паведамленне выклікала хваляванне сярод яе фанатаў.

Пазней на старонцы О'Конар з'явілася яшчэ адно паведамленне, у якім гаворыцца, што спявачка ў гэты момант знаходзіцца ў бяспецы і ёй аказваецца неабходная дапамога. «Усім прывітанне, я пішу ад імя Шынэйд, каб паведаміць усім, хто яе любіць, што яна ў бяспецы, — гаворыцца ў паведамленні. — Яна ў атачэнні людзей, якія яе любяць і пра яе клапоцяцца найлепшым чынам». Дзе менавіта знаходзіцца спявачка, не паведамляецца.

Шынэйд О'Конар здабыла сусветную славу пасля выканання песні Nothing Compares 2 U, якая стала сусветным хітом. Спявачка таксама вядомая ў сувязі са шматлікімі гучнымі заявамі пра праблемы з псіхічным здароўем. У прыватнасці, у 2016 годзе было абвешчана аб знікненні спявачкі. Тады пошукі рок- выканаўцы вяліся некалькі дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0