Найбольш генетычна мадыфікаваныя жывёлы ў свеце могуць дапамагчы вырашыць праблему недахопу донарскіх органаў, сцвярджаюць амерыканскія навукоўцы. Карэспандэнт Бі-бі-сі даведаўся пра дэталі даследавання.

Навукоўцы паспяхова пазбавілі 37 свіней вірусаў, схаваных у іх ДНК. Так даследчыкі пераадолелі вялікую перашкоду ў трансплантацыі органаў гэтых жывёл чалавеку.

Тым не менш, каманда eGenesis прызнае, што чалавечы арганізм можа не прыняць орган. Гэтая пагроза застаецца вялікім выклікам для навукоўцаў.

Даследаванне апублікаваў часопіс Science.

Даследнікі выкарысталі тэхналогію змены генаў Crispr, каб выдаліць вірусы з ДНК жывёл.

У выніку нарадзіліся 37 здаровых свіней.

«Гэта першыя свінні без эндагенных рэтравірусаў», - распавёў BBC News доктар Луга Янг, адзін з даследнікаў Гарвардскага ўніверсітэта.

Яны таксама «найбольш генетычна мадыфікаваныя жывёлы з пункту гледжання колькасці мадыфікацый, якія яны прайшлі», - дадаў ён.

Калі ксенатрансплантацыя - выкарыстанне органаў іншых відаў - спрацуе, то людзям, магчыма, больш не давядзецца доўга чакаць трансплантантаў.

Больш за 100 000 чалавек маюць патрэбу ў трансплантацыі органаў у Штатах. У Брытаніі ў лісце чакання органаў - 6500 чалавек.

Па памеры органы свіней і чалавека аднолькавыя, і жывёл можна вырошчваць у вялікай колькасці. Таму навукоўцы ўскладаюць вялікія надзеі на гэтых жывёл для ксенатрансплантацыі.

Але выдаленне вірусаў з ДНК свіней - толькі палова поспеху.

Перасадка органаў можа пацягнуць моцны імунны супраціў арганізма, нават калі гэта органы ад чалавека. У выпадку такой рэакцыі орган прыходзіцца выдаляць.

Эксперты кажуць, што навукоўцам трэба пераадолець яшчэ шмат перашкод, пакуль ксенатрансплантацыя стане бяспечнай для чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0