Лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі прапанаваў Аб'яднаным дэмакратычным сілам падтрымаць рашэнне Сойму партыі аб зняцці сваіх кандыдатаў у дэпутаты з выбараў у палату прадстаўнікоў. Гэта адбудзецца 23 верасня, за пяць дзён да галасавання.

Аднак кіраўніцтва апазыцыйнай кааліцыі падтрымала кампрамісны варыянт, паводле якога Палітрада павінна сабрацца 21 верасня і на гэтым пасяджэнні разгледзець пытанне аб далейшым удзелу ў кампаніі.

Л. Баршчэўскі лічыць, што прыняцце такога рашэння на апошнім этапе выбарчай кампаніі няправільнае. "Уладу неабходна ўжо цяпер ставіць перад выбарам, хочуць яны, каб вынікі выбараў былі прызнаныя або не", — сказаў ён.

У ваю чаргу каардынатар Руху за Свабоду Віктар Карняенка паставіў пад сумненне магчымасць прыняцця кааліцыйнага рашэння адносна далейшага ўдзелу дэмсіл у выбарчай кампаніі.

Паводле яго слоў, рашэнні, хутчэй за ўсё, будуць прымацца на ўзроўні палітычных партый.

Цвёрда за ўдзел выказваюцца Сяргей Калякін і Анатоль Лябедзька, лідэры Партыі камуністаў і Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы павінны не толькі супрацьпастаўляць сябе ўладзе, але і шукаць з ёй кампраміс. Такое меркаванне выказаў лідэр АГП Анатоль Лябедзька, выступаючы 31 жніўня на пашыраным пасяджэнні Палітсавета АДС.

На думку А. Лябедзькі, "не падзяляючы палітыку ўлады, трэба шукаць з ёй кампраміс. Трэба і ўладам выстаўляць нейкія канструктыўныя прапановы", — мяркуе ён.

А. Лябедзька лічыць, што байкот выбараў можа пераўтварыць АДС у дысідэнцкі рух або прывесці да яго распаду. У гэтым, паводле слоў палітыка, зацікаўлены ўлады, частка міжнароднай супольнасці, якая гатова сёння весці дыялог з Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама некаторая колькасць прадстаўнікоў апазіцыі, што выпалі з працэсу прыняцця рашэнняў.

Напярэдадні паседжаньня сябраў АДС невядомыя размалявалі сядзібу БНФ надпісамі "Байкот 2008"

Напярэдадні паседжаньня сябраў АДС невядомыя размалявалі сядзібу БНФ надпісамі "Байкот 2008"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?